?

Log in

No account? Create an account
kvetki_by [entries|archive|friends|userinfo]
kvetki_by

[ userinfo | livejournal userinfo ]
[ archive | journal archive ]

Вянок з сукулентаў [Apr. 15th, 2012|10:33 pm]
kvetki_by

cas_sia

Кампазіцыя з суккулентаў - простая ў выкананні і вельмі фунцыянальная. Да таго ж, яна жыве ўласным жыццем! На набыццё суккулентаў не трэба траціць грошы, бо можна ўзяць парастак альбо нават адзін ліст ад дарослай расліны і вырасціць новую плянтацыю.

Жывы вянок з суккулентаў

Каб стварыць жывую кампазіцыю з суккулентаў, нам патрэбна некалькі дзен падрыхтоўкі, максімум 1,5 гадзіны на сам працэс зборкі вянка і наступныя матэрыялы:

  • -карскас для вянка з тоўстага дроту зялёнага колеру,
  • -парасткі суккулентаў,
  • -сфагнум,
  • -фларыстычны дроцік (бульонка альбо леска),
  • -фларыстычныя шпількі (альбо звычайныя шпількі для валасоў),
  • -стымулятар росту каранёў (не абавязкова, але значна паскарае укараненне парасткаў).

Прыступаем да самога працэса:

1. Збіраем парасткі суккулентаў, сушым іх на працягу некалькіх дзен, пакуль зрэз не высахне і не пакрыецца коркай. Гэта настроіць нашых "дзетак" на далейшы рост. Каб у парасткаў было болей сілы, перад прасушкай выдаляем усё ніжняе лісце. Але не выбрасваем яго, бо кожны асобны лісцік можа прарасці ў паўнавартасную расліну, трэба проста ўмацаваць яго у глебе вільготны краем зрыва.

Акуратна зразаем парасткі — бяз шкоды для дарослай расліны

Сушым парасткі некалькі дзён

выдаляем ніжняе лісце

2. Пасля таго, як "дзеткі" высахлі пагружаем сфагнум у ваду на 5-10 хвілін, каб ён поўнасцю набрыняў.

Намочваем мох

 3. Запаўняем каркас сфагнумам. Каб агарнуць каркас поунасцю з абодвух бакоў, выкарыстоўваем бульонку альбо леску.

Запаўняем цела вянка

 Упэўніцеся, што мох моцна трымаецаа, што няма пустэчаў і каркас увесь густа пакрыты імхом.

4. Цяпер усё гатовае да перасялення суккулентаў. Пачынаем з самых буйных і незвычайных, з тых, якіх у нас усяго пара штук. Робім паглыбленне ўва мху завостраным  прадметам.

Выкарыстоўвайце падручныя сродкі  - асадку, аловак

 5. Апускаем кожны парастак у гармон росту каранёў.

Гэта не абавязкова, але так парасткі моцна укараняюцца ў целе вянка хутчэй

6. Размяшчаем парастак ў прыгатаванае ўглыбленне, а каб ён не выпаў, калі мы падвесім вянок, замацоўваем яго шпількай, не пашкоджваючы сцябліну.

Замацоўваем парастак у вянку

Вы можаце не рабіць гэтага , але тады вянок павінен заставацца стабільна ў гарыантальным стане, пакуль карані не пачнуць расці і не стануць натуральным умацаваннем суккулентаў, што зойме ад трох да шасці месяцаў.

7. Групіруем парасткі па 3-4 штукі аднаго сорту. Паколькі мы разлічваем на укараненне і далейшы рост суккулентаў, пакідаем паміж імі крыху месца.

Групіроўка. Звярніце ўвагу на гэтыя чырвона-зялёныя сукуленты! З іх атрымаўся б выдатны вянок на Раство!

Сукуленты павінны быць на невялікай адлегласці адзін ад аднаго

Час ад часу правяраем, як вянок выглядае ў падвешаным стане, ці добра замацаваны парасткі, і працягваем іх запаўняць.

8. Даём вянку падсохнуць і вешаем.

Гатовы вянок

Такая незвычайная кампазіцыя з сукулентаў можа ўпрыгожыць любую зону вашага інтэр'еру, любое свята, і канешне, любое вяселле, бо вянок яшчэ доўга будзе нагадваць маладым аб іх вяселлі. Ен сапраўды  - жывы,  сукуленты ў ім працягваюць расці пры самым благім даглядзе — няшмат сонца і вады (перабольшваць з вадой нельга, неабходны аэразольны паліў).

(с) Идея сайта http://prudentbaby.com

LinkLeave a comment

Вясенняя выстава ікэбаны школы Сагецу [Apr. 10th, 2012|11:15 pm]
kvetki_by

cas_sia


 Праходзіла 22-27 сакавіка ў г. Осака, Японія.

 http://pics.livejournal.com/miraika/pic/003sbt14.jpg
http://miraika.livejournal.com/233400.html#cutid1
http://miraika.livejournal.com/235212.html#cutid1

LinkLeave a comment

Мастер-класс по поиску вдохновения от yura_osinin [Apr. 10th, 2012|10:53 pm]
kvetki_by

cas_sia
Энди Голдсуорти.
Художник, у которого материал всегда под рукой, где бы он ни был.
Чем схожи все самые удивительные люди планеты? Вряд ли кто-нибудь возразит, если я скажу, что все они обладали одной уникальной способностью - видеть необычное в самых заурядных и абсолютно элементарных вещах… Имя Голдсуорти на слуху не только в Англии и Шотландии, этого человека знают без преувеличения во всем мире. Его работы живут в Японии и США, малонаселенных районах Австралии и даже на Северном полюсе.

В творчестве этого мастера есть что-то первобытное. Его холсты – васильковые поля, высохшие долины и живописные высокогорья. Вместо красок - древесина, камень, уголь, все состояния воды, даже трава, цветы и самые мелкие «детали» природы. Эфемерные скульптуры из кусочков льда или таинственные конусы свободной скалы – всё это дело рук Энди Голдсуорти.




Много-много работ: )
LinkLeave a comment

Вось такія вось дыназаўры! [Feb. 2nd, 2012|01:49 pm]
kvetki_by

cas_sia


Crossroads Florist - Mahwah NJ
Brontoterodactylsaurus

Common Name:
Vegetative flying Dinosaur
Behavior:
Non-aggressive toward Humans
Food Requirements:
Drinks water only
Natural Habitat:
Hotel Lobbies
Life Span:
1 -2 weeks

Я б сказала, што яны больш падобныя на страусаў ))
LinkLeave a comment

Ідэі-ідэі [Sep. 14th, 2011|01:30 pm]
kvetki_by

cas_sia
Экзаменацыйныя працы школы Ніколь (Масква).

ШМАТ ЦІКАВЫХ ІДЭЯЎ.





Глядзець болей...Collapse )

Фатаздымкі flower_soul
Link6 comments|Leave a comment

Кветачныя вітрыны Парыжу [Aug. 8th, 2011|04:22 pm]
kvetki_by

cas_sia











 

LinkLeave a comment

Гіпсафіла ў вясельнай фларыстыцы [Aug. 1st, 2011|03:29 pm]
kvetki_by

cas_sia

Усе мы звыклыя бачыць гэтыя цудоўныя дробненькія белыя кветачкі  ў пышных букетах роз, але не ўсе мы ведаем, што гіпсафіла цудоўна выглядае і незалежна ад іншых кветак. Яна настолькі самадастаковая, што здольная утвараць раскошныя  аранжыроўкі для ўпрыгожвання цырымоній альбо банкетных заляў. Да таго ж, яна на дзіва прыгожа выглядае ў букеце нявесты альбо бутаньерцы жаніха  ў аздабленні фактурнымі стужкамі, шарсцянымі ніткамі альбо карункамі.

Сёння некалькі самых прыгожых ідэяў аб тым, як выкарыстоўваць гіпсафілу ў вясельным дэкоры. Усе ідэі - лёгкія для выканання у дамашніх умовах, а таму ўдвая выдатныя! 
 


глядзець болей... )
множество симпатичных идей... )
LinkLeave a comment

Вясельны букет. Майстар-клас [May. 23rd, 2011|10:55 am]
kvetki_by

cas_sia
funfun майстар-клас







</div>
LinkLeave a comment

Фотаздымкі пачатку 20 стагоддзя [May. 21st, 2011|11:23 pm]
kvetki_by

cas_sia


Цікавыя фотаздымкі пачатку 20 стагоддзя




Глядзець болей...Collapse )



 

LinkLeave a comment

Фота прэзідэнтаў з кветкамі [May. 9th, 2011|12:50 pm]
kvetki_by

cas_sia
Цікавая падборка для параўнання: Фота Мядзведзева з кветкамі і Абамы з кветкамі. Адчуйце розніцу.

http://tulyakov.ru/2011/05/08/floristika-kak-zhertva-protokola/?utm_source=twitterfeed&utm_medium=twitter





LinkLeave a comment

navigation
[ viewing | 10 entries back ]
[ go | earlier/later ]